Поиск по библиографии: (<.>A=Булавін, Леанід Аляксандравіч (доктар сельскагаспадарчых навук; нар. 1959)$<.>)
Общее количество найденных документов : 1
>
1.
Булавін, Леанід Аляксандравіч (доктар сельскагаспадарчых навук; нар. 1959).
Месца нараджэння: в. Жалвінец Глускага раена Магілеўскай вобласці. Вучоны ў галіне земляробства і аграэкалогіі. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1980), аспірантуру (1985). Доктар сельскагаспадарчых навук (2003), прафесар (2013). Член спецыялізаванага савета па абароне дысертацый Д 01.52.01.
Характарыстыка дзейнасці: Браў удзел у распрацоўцы рэсурсазберагальнай камбінаванай сістэмы асноўнай апрацоўкі глебы ў сяўбазвароце. Усталяваў залежнасць кампенсуючай дозы азоту, што выкарыстоўваецца пры мінімалізацыі апрацоўкі глебы, ад папярэдняй культуры. Выявіў магчымасць зніжэння ў глебава-кліматычных умовах рэспублікі нормаў расходу шэрагу гербіцыдаў за кошт іх сумеснага прымянення з павярхоўна-актыўнымі рэчывамі. Прапанаваў спосаб павышэння эфектыўнасці полупаравой апрацоўкі глебы. Распрацаваў комплекс прыемаў па зніжэнні адмоўнага паслядзеяння персистентных гербіцыдаў на аснове сульфанілмочавіны і памяншэння шкоднаснасці падаліцы рапсу. Навуковыя працы па пытаннях рэсурсазберажэння і зніжэння негатыўных экалагічных наступстваў ад выкарыстання сучасных сродкаў інтэнсіфікацыі ў земляробстве. Інфармацыя на 2021.